У рэчышчы магілёўскай Дубравенкі назапасіліся тоны смецця

Больш за тры месяцы рэчышча невялікай Дубравенкі, якая ўпадае ў Дняпро ў раёне вуліцы Чалюскінцаў, перагароджваюць ствалы паваленых дрэваў, адзначае www.mycity.by. Гэтыя ствалы не прапускаюць у Дняпро гарадское смецце — паперу, пластык, пакеты і розныя шклянкі.

У “Спецаўтапрадпрыемстве” патлумачылі, што рэчышча рэк не ўваходзіць у іх кампетэнцыю. Тым часам разабрацца ў складзенай сітуацыі абяцалі ў бліжэйшы час гарадская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Магілёўскае камунальнае прадпрыемства “Зеленбуд”.