У польскай сталіцы прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання (фота)

Два хлопцы, распранутыя да пояса, з завязанымі за спіною рукамі і з чорнымі торбамі на галовах ляглі на зямлю. Каля іх была разліта чырвоная фарба, якая сімвалізавала кроў. Побач з імі стаялі людзі з інфармацыйнымі плакатамі. 

Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстраляных беларусаў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Таксама была праведзеная інфармацыйная акцыя пра палітвязня Сяргея Каваленку, які галадае ў мінскай турме.

Пасля заканчэння акцыі яе ўдзельнікі накіраваліся да амбасады Беларусі, дзе паставілі знічы.