У Пінскім раёне 11 нічыйных цэркваў
На сённяшні день у Пінскім раёне налічваецца 18 праваслаўных храмаў, якім надаецца статус помніка архітэкіуры. 11 з іх не маюць дакументаў на права ўладання.
Яны нідзе не зарэгістраваны і з’яўляюцца нічыйнымі. Праз гэта ніхто не нясе абавязкаў па ахове помніка архітэктуры. Пінскі райвыканкам прапанаваў парафіям гэтых цэркваў да чэрвеня зарэгістраваць свае храмы, інакш яны пяройдуць ва ўласнасць Пінскага раёну.