У парламенце Літвы сёння абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў

Акрамя дыскусіі літоўскіх і беларускіх палітыкаў, палітолагаў і праваабаронцаў, асобная прэс-канферэнцыя ў будынку літоўскага парламента запланаваная ў лідэра беларускага руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.

Акрамя таго, 13 траўня ў Літоўскім парламенце адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 году ў Беларусі, што распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій. Выстава адкрыецца ў ходзе адкрытых слуханняў. Перад адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна".