У Мінску згарэў міліцэйскі УАЗік і яшчэ тры аўто (фота)
Здарэнне адбылося ўначы на вуліцы Райніса.
Як паведамляе auto.onliner.by, першым загарэўся менавіта УАЗ. Пры гэтым міліцыянты былі разгубленыя і не ведалі, што рабіць. Яны зайшлі дадому паесці, а праз 10 хвілінаў ужо бачылі, як гарыць іх машына. Міліцыянты выбеглі гасіць агонь, але не маглі даць рады. Выкліканыя выратавальнікі прыехалі, калі міліцэйскае аўто ўжо цалкам згарэла.
Згарэлі і яшчэ дзве машыны, якія стаялі недалёка ад УАЗіка. Выратаваць удалося толькі мікрааўтобус.