У Мінску праходзіць праваслаўна-каталіцкая канферэнцыя
Хрысціянскі форум “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як унёсак у сацыяльнае жыццё Еўропы” пачаўся 13 лістапада.
Ён праходзіць у Міжнародным адукацыйным цэнтры і будзе доўжыцца тры дні. У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы і Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі. Таксама запрошаныя прадстаўнікі баптысцкай царквы, іудзейскіх і мусульманскіх суполак. Апроч таго, на канферэнцыі прысутнічаюць свецкія эксперты і навукоўцы ў галіне філасофіі, гісторыі, сацыялогіі і некаторых іншых навук.
Адметна, што раней падобныя міжканфесійныя форумы ў Мінску ўжо праводзілі. Чатыры гады таму адбылася хрысціянска-ісламская канферэнцыя, а два гады таму — хрысціянска-габрэйскі форум, паведамляе БелаПАН.