У Мінску пажарная машына перакулілася пасля сутыкнення з легкавіком (фота)

Як паведамляе сайт onliner.by, аўтамабіль МНС ехаў са спецсігналам на пажар, але кіроўца Renault Scenic верагодна не пачуў і ўрэзаўся ў заднія колы грузавіка. Пасля гэтага пажарная машына і перакулілася. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.