У Мінску падчас суда над анархістамі затрымалі непаўналетняга хлопца
Інцыдэнт адбыўся ў судзе Заводскага раёна Мінску.
Да Валерыя Таміліна падыйшлі супрацоўнікі міліцыі без бэджаў і выхапілі ў яго з рук мабільны тэлефон. Потым юнака адвезлі ў Заводскі РУУС сталіцы.
Яму ўдалося звязацца з праваабаронцай грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысцінай Шацікавай. Хлопец паведаміў ёй, што яму прымусова збіраюцца зрабіць дактыласкапію і сфатаграфаваць. Бацьку Валеры Таміліна, які прыехаў да сына ў пастарунак, пусцілі толькі пасля настойлівых патрабаванняў.
Валеры кажа, што яго затрымалі за тое, што ў судзе ён рабіў фотаздымкі. На гэты момант хлопец яшчэ знаходзіцца ў пастарунку.