У Мінску "Ногу Свело" пашкадавалі што рэдка бываюць у Беларусі (Фота Відэа)
25-га лютага ў клубе Рэактар прайшоў чарговы "Бульфэст", хэдлайнерам якога стаў расійскі гурт "Ногу свело".
Першым выступаў гурт "U.G.oslavia"
Па прызнанні лідаркі калектыву, яны не спяваюць пра каханне, бо ім трэба займацца, а не спяваць пра яго!!
Спачатку людзі не вельмі актыўна рухаліся, але ад сцэны не адыходзілі
Фанк-гурт "No Comment Band"
Музыкі выкідалі неверагодны драв і моцна запалілі публіку
Шкада толькі, што выконваюць яны не сваі песні, а хіты 20-га стагоддзя
Вядучы "Бульфэста" акцёр Павал Харланчук
Макс Пакроўскі
Ігар Лапухін
Пасля выхаду на сцэну Макс Пакроўскі прызнаўся, што любіць мінскую публіку і шкадуе, што "Ногу Свело" так рэдка да нас прыяжджае. І паабяцаў, што дзеля дасягнення найвышэйшай асалоды ад канцэрта, яны выканаюць выключна лепшыя песні гурта за ўсе гады. Так яно і сталася.
Аляксандр Воўкаў
Прыкладна праз гадзіну выступу "Ногу Свело" сышлі са сцэны
Але пасля некалькі хвілін выклікаў "на біс" яны з'явіліся зноў і выканалі песню "Китайские Колокольчики"
А затым і "Хару Мамбуру", напрыканцы якой музыкі пачалі гуляцца з публікай: нібыта ставіць кропку (выконваць апошні акорд), а потым зноў працягваць граць прыпеў. Так паўтаралася разоў сем, і на чарговай такой "паўзе" пачулася музычная тэма, якую звычайна ставяць у Рэактары паміж гуртамі. Пачуўшы яе, Макс Пакроўскі падбег да мікрафона і закрычаў: "Э! Што гэта вы там за х...ню завялі?! Убярыце, мы яшчэ не скончылі!" Музыкі працягнулі канцоўку песні, але Макс зноў падбег да мікрафона са словамі "Мяне бесіць, што іншую музыку завялі, мы яшчэ з вамі не скончылі!" Пасля чаго "Ногу Свело" узялі апошні акорд і развітаўшыся сышлі са сцэны.
Натоўп яшчэ доўга не разыходзіўся выклікаючы Пакроўскага і Ко на чарговы "біс", але музыкі, па словах вядучага, спазняліся на цягнік, а таму ўжо больш не выйшлі.
Фота: Gluctim