У Мінскай вобласці сёлета плануюць прадаць каля 200 прадпрыемстваў

З яго словаў, цяпер гаворка ідзе аб продажы акцыяў асобных прадпрыемстваў, а таксама цэлых прадпрыемстваў, у тым ліку за адну базавую велічыню, то бок, з 35 тысяч рублёў. Улады Міншчыны хочуць прыцягнуць туды інвестараў, каб яны стваралі дадатковыя працоўныя месцы, перадае БелаПАН. 

Барыс Батура таксама паведаміў, што ў вобласці актыўна праводзіцца праца па стварэнні імпартазамяшчальных вытворчасцяў. У прыватнасці, вядуцца перамовы з Грузіяй пра пастаўку цытрусавых і будаўніцтве прадпрыемства па вытворчасці сокавых канцэнтратаў.