У Маскве зноў пікетавалі амбасаду Беларусі

3 ліпеня ў Маскве грамадзянскія актывісты і проста неабыякавыя грамадзяне пікетавалі амбасаду Беларусі. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызвалення палітвязняў і адстаўкі Лукашэнкі, паведамляе "Беларускі партызан".

Расійская паліцыя правядзенню пікета не перашкаджала.