У Магілёве ўсталявалі нацыянальны рэкорд першакрасавіцкага шуму (фота)

Магілёўцы прыйшлі на Савецкую плошчу з дудзелкамі, свісцелкамі, пішчалкамі ды іншымі гучнымі рэчамі. У 14гадзін усе адначасова пачалі грымець, шумець і крычаць. Узровень шуму фіксаваўся спецыяльным прыборам — шумамерам. У выніку быў зафіксаваны ўзровень шуму роўны 120 Дб.

У флэш-мобе прынялі ўдзел школьнікі магілёўскіх сярэдніх школ №1 і №21, студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама звычайныя мінакі. Флэш-моб быў арганізаваны тэлерадыёкампаніяй "Магілёў". У ім прынялі ўдзел каля 100 магілёўцаў.

Фота: Еўрарадыё