У Магілёве на 5 сутак асудзілі кіроўцу філіі газеты “Из рук в руки”
Менавіта на такі тэрмін асудзілі Андрэя Шалабудава.
Прысуд вынес суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Станіслаў Шандаровіч за ўдзел у “маўклівай акцыі” 3 ліпеня. Прычым, двое сутак арышту Андрэй атрымаў за ўдзел у несанкцыяваным шэсці, а трое сутак — за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў.
Прысуду яшчэ чакаюць журналісты Аліна Скрыбунова, Ганна Ільіна і актывіст Яраслаў Ялавы.
Нагадаем, што падчас учарашняй “маўклівай акцыі” ў Магілёве было затрымана не менш за 12 чалавек. Чацвёра з іх правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання.