У Магілёве карыстальнікі сацыяльных сетак зладзілі "водныя баі" (фота)
Адбываліся яны каля фантанаў насупраць крамы “Еўраопт”.
Моладзь не толькі аблівалася вадой, аднак і купалася ў фантанах, паведамляе магілёўскі партал 222.by.
Арганізацыя "водных баёў" прайшла праз сацыяльныя сеткі. Арганізатары заклікалі браць з сабой водныя пісталеты, вёдры альбо бутэлькі з вадой. Падчас баёў дасталося і мінакам.
Наступныя "водныя баталіі" запланаваныя на 15 жніўня на 13 гадзін на тым самым месцы.
Фота: партал 222.by