У Ленінскім раёне Мінску з'явіліся абвесткі пра "Гей-прайд 2011" (фота)
Яны падпісаныя ад імя раённай адміністрацыі і засцерагаюць жыхароў.
Аб'яву ў інфармагенцтва БелаПАН даслала адна з мінчанак. Яна пабачыла аб'яву каля свайго пад'езда. У звароце паведамлялася, што з 11 па 23 кастрычніка ў сталіцы праходзіць фэст гомасэксуалістаў і лесбіянак "Гей-прайд 2011".
Грамадзян папярэджваюць, каб яны не выпускалі ў гэтыя дні сваіх дзяцей на вуліцу ў цёмны час сутак. Іх палохаюць тым, што ўдзельнікі "Гей-прайду" схільныя да супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сэксуальнага характару.
Пад "страшылкай" даюцца кантактныя тэлефоны ідэалагічных службаў Мінгарвыканкама і раённай адміністрацыі.