У Італіі дэманстранты паранілі 200 паліцэйскіх

Каля 200 супрацоўнікаў праваахоўных органаў былі параненыя ў нядзелю пры сутыкненнях з удзельнікамі акцыі пратэсту. Дэманстранты пратэставалі супраць будаўніцтва лініі высакахуткасных цягнікоў Турын-Ліён.

У маніфестацыі прынялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. Да месца яе правядзення былі накіраваныя шэсць тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У выніку адбыліся сутыкненні паміж паліцыянтамі і праціўнікамі будаўніцтва новай жалезнай дарогі. Раненні атрымалі 188 паліцэйскіх, а таксама некалькі дзясяткаў маніфестантаў. Акрамя таго, пяць чалавек былі затрыманыя.