У Гродне міліцыя папярэджвае заяўнікаў акцыі на Дзень Волі
Участковы міліцыянт дайшоў да кіраўніка гарадской філіі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова хутчэй за афіцыйны адказ з гарвыканкама.
19 сакавіка праваахоўнік наведаў бацькоў Саранчукова, у якіх ён прапісаны, і вусна папярэдзіў пра адказнасць у выпадку арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
Нагадаем, гродзенская апазіцыя падала супольную заяўку на мітынг на 25 сакавіка ў парку Жылібера. Сёння апошні дзень, калі па законе “Аб зваротах грамадян”, гарвыканкам мусіць даслаць адказ на афіцыйны ліст.
Фота — bymedia.net