У Глыбокім старшыня райвыканкама збірае макулатуру

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат асабістым прыкладам вырашыў прыцягнуць увагу жыхароў раёну да збору другаснай сыравіны. Ён здаў 45 кілаграмаў макулатуры і стаў такім чынам першым удзельнікам адпаведнай акцыі. Калі ў глыбачан не абудзіцца жаданне паспаборнічаць з кіраўніком адміністрацыі, то ён можа здабыць і нейкі прыз.

Мяняць на смецце ўсялякія карысныя рэчы — даўняя традыцыя глыбаччан. Так, школьнік Павел Іванчыкаў сабраў 12000 пустых паліэтыленавых бутэлек і атрымаў за іх ноутбук. Хлопец удзельнічаў у экалагічнай акцыі-конкурсе, дзе прызы атрымалі ўсе, хто сабраў больш як пяць тысяч бутэлек.