У Добрушы выбухнула кацельная, каля 300 дамоў заставаліся без цяпла
Сярод іх — 48 шматкватэрных. Цяпло ў дамах ужо з'явілася, аднак аднаўленчыя працы працягваюцца.
Як паведамляе БЕЛТА, аварыя, у выніку якой адбыўся выбух у дымаадводнай трубе, адбылася ў кацельнай на тэрыторыі Добрушскай папяровай фабрыкі. На шчасце ніхто не пацярпеў.