У цэнтры Мінска пенсіянерка накарміла мінакоў блінамі (фота)
Флэш-моб на Масленіцу арганізавалі музыкі з гурта “Свитер Бойз”. Цягам гадзіны мінчукі з’елі блізу сотні бліноў.
З 12:00 да 13:00 на Нямізе святкавалі Масленіцу! Вялікага ажыятажу вакол “Цэнтра бліннай падтрымкі” не было, але 5-6 чалавек у чарзе стаяла заўжды. Па бліны да "цёці Алы" падыходзілі і дарослыя, і дзеці!

"Цёця Ала" і "Свитер Бойз".

За гадзіну пасмажылі прыкладна сто бліноў

Масленіца праходзіць не дарма!



Музыкі "Свитер Бойз" — не анёлы. Але гатаваць навучыліся!

Куды ж без дзяржсімволікі.

Па два бліна ў адны рукі!


Вясна?