У Брэсце судзяць удзельнікаў "маўклівай акцыі"
Першыя суды над імі прайшлі яшчэ 30 чэрвеня.
Нагадаем, што ў Брэсце 29 чэрвеня на 57 удзельнікаў акцыі склалі пратаколы за ўдзел ў несанкцыяваным шэсці. 8 затрыманых цэлыя суткі трымалі пад арыштам да суда.
Прайшлі суды:
Аляксандр Горн — паседжанне перанесенае на 7 ліпеня. Ён заявіў хадайніцтва на 2 сведкаў са свайго боку на суд
Максім Богдан — 175 тысяч рублёў
Аляксандр Рамановіч — 140 тысяч рублёў
Іван Патока — 210 тысяч рублёў
Міхаіл Соц — 175 тысяч рублёў
Дзяніс Бунько — паседжанне перанесенае на 7 ліпеня. Ён заявіў хадайніцтва на адваката
Здзеўскі — паседжанне перанесенае, бо ён хадайнічае, каб у суд выклікалі сведкаў і прагледзелі відэафайлы пра яго няўдзел