У Брэсце для пратэстоўцаў прагучала песня з рэфрэнам “Затрымай мяне”

Увечары 3 ліпеня ўсе ўваходы на плошчу Леніна былі перакрытыя турнікетамі. Супрацоўнікі міліцыі туды нікога не пускалі. На адной з прылеглых да плошчы вуліц сабралася каля 200чалавек, паведамляе БелаПАН.

Міліцыя сцвярджала, што на плошчы працуе сапёрная група. У той жа час на самой плошы Леніна была ўсталяваная сцэна, з якой невядомая спявачка павесяліла ўдзельнікаў маўклівага пратэсту песняй з рэфрэнам "Затрымай мяне".