У Баранавічах замала міліцыі, каб забяспечыць парадак на пікеце
Такі адказ атрымаў праваабаронца з Баранавічаў Вячаслаў Болбат. Ён падаваў заяўку на пікет у старым парку, дзе ніхто не бывае.
Нагадаем, што Болбат хацеў правесці пікет супраць збяднення людзей. Ён падаваў заяўкі адразу на тры месцф — на плошчы Леніна, каля ўнівермага і ў старым парку. Пісьмовы дазвол спярша далі на пікет у парку. Але за дзень да яго правядзення Болбату паведамілі, што пікет забараняецца. Нагодай чыноўнікі назвалі тое, што не могуць знайсці пяць міліцыянтаў, каб забяспечыць у парку парадак.