У Баранавічах міліцыянты шукаюць "уцечку інфармацыі"
Сёння апытваюць Мікалая Чарнавуса.
Міліцыянтаў цікавіць, хто падаў у электронныя СМІ інфармацыю, што ў канцы снежня мінулага года Чарнавус пісаў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. Тады актывіст хацеў правесці мітынг з удзелам 600 чалавек. Мітынг улады правесці не дазволілі.
Дарэчы, сына Мікалая Чарнавуса, які мае камп'ютар, на гэты конт ужо апыталі. А сёння грамадскаму актывісту Віктару Сырыцу патэлефанаваў міліцэйскі маёр Віталь Дабрачынскі. Ён запрасіў актывіста на гутарку наконт “уцечкі інфармацыі” на заўтра на восем раніцы.