У Баранавічах плануецца пікет з аднаго чалавека

Мэта пікету — прыцягнуць увагу да грамадскага аб’яднання “Кабзар”. Мясцовае ЖРЭУ спачатку вылучыла памяшканне для размяшчэння арганізацыі. Але калі дакументы былі накіраваныя ў аблвыканкам, камунальнікі адмовілі ў юрыдычнай адрэсе. Цяпер выхадцы з Украіны , што жывуць у Баранавічах, зноў пазбаўленыя магчымасці мець зарэгістраваную арганізацыю.

Пікет Мікалай Чарнавус прызначыў на дні правядзення “Баранавіцкай вясны”. Яна прымеркаваная да 140-годдзя горада.