У Балгарыі працягваюцца масавыя выступы супраць цыганоў

Беспарадкі пачаліся ў мінулую пятніцу ў вёсцы Катуніца, пасля таго, як набліжаны мясцовага цыганскага барона збіў на аўтамабілі 19-гадовага хлопца.

У ноч на аўторак пратэсты пайшлі па шэрагу балгарскіх гарадоў: Сафіі, Варне, Плоўдзіву ды іншым, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прадстаўнікі цыганскіх суполак у сваю чаргу засцерагаюцца магчымых пагромаў. Дзеля абароны яны запасаюцца дубінкамі, сякерамі і агнястрэльнай зброяй.