ЦВК: Паводле закону выбары можна правесці раней за верасень 2012 года
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў могуць адбыцца раней за верасень наступнага года. Але толькі ў назвычайных абставінах.
Пра гэта Еўрарадыё заявіў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
Лазавік: “Мы арыентуемся на тыя словы, якія пачулі ад прэзідэнта. А ён сказаў, што выбары будзем праводзіць у верасні. Іншай інфармацыі ад яго не паступала. Можа быць зменена гэта (дата парламенцкіх выбараў. — Еўрарадыё), толькі калі ўзнікнуць нейкія надзвычайныя абставіны, што прымусіць яго змяніць дату. Але па законе гэта дапушчальна — раней за верасень праводзіць можна”.
Па яго словах, магчымасць правесці парламенцкія выбары раней за верасень наступнага года нават не абмяркоўвалася.
Нагадаю, на сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік краіны выказаў пажаданне, каб выбары парламентароў прайшлі ў верасні 2012 года. Але 9 лістапада ў СМІ з’явілася інфармацыя, што выбары могуць быць перанесеныя на красавік.
Фота: bymedia.net