Ці выйдзе Павел Севярынец на волю да суда?
Мінская пракуратура перанакіравала хадайніцтва аб змяненні меры стрымання для сустаршыні аргкамітэту па стварэнні БХД у ГУУС Мінгарвыканкама.
"Паведамляю, што хадайніцтвы накіраваныя начальніку следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ў адпаведнасці з арт. 121 КПК Рэспублікі Беларусь для разгляду, аб выніках якога Вам будзе паведамлена", — адзначыў у афіцыйным адказе з пракуратуры в.а. начальніка аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю С.У.Барысенка.
Як перадае прэс-служба БХД, у аргкамітэце па стварэнні партыі мяркуюць, што ўлады наўмысна зацягваюць разгляд хадайніцтваў па вызваленні Паўла Севярынцы з СІЗА КДБ. Аднак яны працягваюць спадзявацца, што змогуць пабачыць Севярынца на волі яшчэ да суда.