Трэцяга ліпеня ў краіне затрымалі не менш за 300 чалавек

Па іх звестках, не меней за 210 чалавек затрымалі ў Мінску, каля 90 — у рэгіёнах.


Як паведамляе БелаПАН, прыкладна 140 чалавек знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На іх складзеныя пратаколы за адміністрацыйнае правапарушэнне.


Слуханні справаў павінны прайсці сёння ў судах Фрунзенскага, Савецкага, Заводскага, Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы. Але паколькі затрыманых шмат, не выключана, што справы будуць разглядацца ва ўсіх раённых судах горада.


У рэгіёнах самыя масавыя затрыманні былі адзначаны ў Гомелі, Гродне і Магілёве. У Гомелі затрымана каля 30 чалавек, у Гродне — каля 20, у Магілёве — 12. Удзельнікаў "маўклівай акцыі" затрымлівалі таксама ў Брэсце, Віцебску, Салігорску ды іншых гарадах.