The Toobes перамаглі на польскім BROWAR ROCK FESTIVAL 2012

Мінчукі The Toobes выступілі на буйным польскім рок-фэсце BROWAR ROCK FESTIVAL 2012, што мінуў 4 траўня ў польскім Жыўцы. Беларускае трыа атрымала першае месца сярод 11-ці ўдзельнікаў і грашовы прыз.

“Каментарый быў: вы граеце брытанскую музыку лепш, чым брытанцы! Самы прыемны момант і прыемны водгук ад журы конкурсу”, - дзеліцца ўражаннямі ад падзеі бубнач гурта Стас Ламакін.

Цікава, што ў “Тубсаў” атрымалася пазбегнуць удзелу ў трох адборачных турах музычнага спаборніцтва. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі польскай музычнай сцэны і СМІ, палічылі беларусаў прафесіяналамі і ўключылі ў спіс выступоўцаў-фіналістаў па-за конкурсам. BROWAR ROCK FESTIVAL 2012 ставіць мэтай менавіта прасоўванне маладых каманд, адпаведна, The Toobes патрапілі ў "струмень" і ўжо атрымалі шэраг прапаноў на ўдзел у летніх польскіх рок-фестывалях.

Фота: www.wiki.smutek.pl