Толькі ў Мінску 3 ліпеня затрымалі 200 чалавек

У Мінску было дзве хвалі затрыманняў. Першая — падчас парада, калі было затрымана каля 70 чалавек, другая — вечарам каля чыгуначнага вакзала, дзе затрымалі яшчэ прыкладна 100 чалавек. Такімі дадзенымі валодае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Паводле яго інфармацыі, у Фрунзенскім РУУС Мінска аформілі каля 50 адміністрацыйных пратаколаў. Па звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", каля 20 чалавек даставілі ў Завадскі РАУС, каля 30 – у Кастрычніцкі, каля 40 – у Маскоўскі. Шмат хто з затрыманых правёў ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Усё яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве, паведамляе БелаПАН. Суды над затрыманымі павінны прайсці 4 ліпеня.