Тэрыторыю амбасады Літвы закідалі бутэлькамі з запальнай сумессю

Як паведамляе БелаПАН, узгаранне патушылі літоўскія ахоўнікі, ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Адказнасць за акцыю пакуль ніхто не ўзяў.

"Вырашаецца пытанне аб кваліфікацыі гэтага злачынства і ўзбуджэнні крымінальнай справы. Крымінальная справа будзе распачатая адназначна", — сказаў прадстаўнік Следчага камітэта Павел Траулька.

"Ніякіх пагрозаў ні па тэлефоне, ні ў іншай форме нам не было. Таму мы ўсе вельмі здзіўленыя гэтай акцыяй", — сказала Радыё Свабода супрацоўніца амбасады Віта Наўскайцітэ.

Распачатая крымінальная справа па факце нападу на літоўскую амбасаду

Фота — vasi.net