Сяргей Міхалок расказаў, чаму не вяртаецца ў Мінск (відэа) Еўрарадыё 27/10/2011 - 10:12 Культура Музыка расказаў у відэароліку аб сваім доме ў Маскве і з сумам узгадаў родны дом у беларускай сталіцы. Відэа апублікаванае на афіцыйным канале гурта "Ляпіс Трубяцкой" на You Tube. Нагадаем, што некалькі тыдняў таму на мінскі адрас Сяргея Міхалка прыйшоў ліст з Генпракуратуры. Такім чынам спевака запрасілі на гутарку з нагоды яго крытычных выказванняў на адрас Аляксандра Лукашэнкі.