Сяргей Лазніца нагадаў аб расійскай акупацыі Беларусі
Рэжысёр фільма, які пакажуць у Канах, нагадвае, што землі Беларусі былі акупаваныя не толькі фашыстамі.
Нагадаем, што ў праграму Канскага фестывалю ўключаны фільм Лазніцы "У тумане" паводле аповесці Васіля Быкава.
У інтэрв'ю "Новой газете" рэжысёр шмат увагі надае тэме, якую разглядаў і Васіль Быкаў — маральны выбар чалавека ў нечалавечых умовах. Пры гэтым Лазніца як ураджэнец Баранавічаў неаднаразова звяртаецца да гісторыі Беларусі.
Асобна гучыць пытанне пра паняволеную Беларусь. Пад гэтым расійская журналістка ўдакладняе, што мае на ўвазе фашыстоўскую акупацыю. У адказ на гэта Лазніца нагадвае, што землі Вялікага Княства Літоўскага, куды ўваходзіла Беларусь, былі акупаваныя і Расійскай імперыяй.
Фота — proficinema.ru