Сядзібу Агінскіх адрэстаўруюць валанцёры з краінаў СНД і Заходняй Еўропы

Яго арганізуе рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА". Валанцёры будуць працаваць на рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага. Яны будуць дапамагаць будаўнікам: прыбіраць смецце, высякаць хмызняк і г.д.

Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА таксама вядзе перамовы пра арганізацыю такога ж міжнароднага летніка на тэрыторыі палаца Сапегаў у Ружанах, адзначае БЕЛТА.

Сёлета міжнародны добраахвотніцкі лагер пройдзе ў дзве змены, па два тыдні кожная. На беларускіх гісторыка-культурных аб'ектах будуць працаваць 40 чалавек. Акрамя таго, 20 добраахвотнікаў з Беларусі паедуць рэстаўраваць сярэднявечныя замкі ў Францыю і Нямеччыну.