"Свабодны тэатр" намінавалі на прэмію "Drama Desk Award"

Як адзначае Белсат, сёлета на атрыманне ўзнагароды прэтэндуюць шэсць спектакляў. Сярод іх — пастаноўка "Быць Гаральдам Пінтарам" беларускага "Свабоднага тэатра". Пераможца стане вядомы 23 траўня.

Тэатральны калектыў ужо амаль пяць месяцаў гастралюе па свеце. Вяртацца на радзіму пасля падзеяў 19 снежня для актораў і кіраўнікоў тэатру пакуль небяспечна. Але прасіць палітычнага прытулку за мяжой яны пакуль не збіраюцца.

На фото ByMedia: сцэна са спектакля "Быць Гаральдам Пінтарам"