Супрацоўнікаў Ваўкавыскай турмы рыхтуюць разганяць акцыі пратэсту
Ліст з такой інфармацыяй прыйшоў у рэдакцыю “Радыё Рацыя” з Ваўкавыску.
Аўтар ліста піша, што ў папраўчую калонію №11 завезлі шчыты і ўсіх супарцоўнікаў пачалі вучыць прыёмам адціскання натоўпу з дапамогай шчытоў. Супрацоўнікі турмы абураюцца. Паводле іх словаў, яны могуць стаць трэцяй хваляй разгону дэманстрантаў пасля АМАП і міліцыі.
У Ваўкавыскай калоніі № 11журналістам не змаглі пракаментаваць гэтую інфармацыю. Аднак і не абверглі яе.