Суд над затрыманым у Гомелі Русланам Усціменкам перанесены на пятніцу
Руслан шукае сведкаў таго, што ён не лаяўся матам і не аказваў супраціву міліцыянтам.
На пятніцу перанесены суд над Русланам Усціменкам, затрыманым учора ў Гомелі падчас акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся разгляд яго справы. Руслана абвінавачваюць ў тым, што ён "выкрыкваў антыўладныя лозунгі і лаяўся матам".
У сувязі з тым, што Руслан адмаўляе сваю віну, суд перанесены на заўтра і пачнецца а 11-й гадзіне (кабінет № 24). Руслан шукае сведкаў таго, што ён не лаяўся матам і не аказваў супраціву міліцыянтам.