Суд над Валерам Шчукіным працягваўся каля 4 гадзінаў
Вядомаму праваабаронцы "далі" 5 сутак - быццам бы за "дробнае хуліганства".
4 ліпеня ў Мінску судзілі вядомага праваабаронца Валерыя Шчукіна. Яго затрымалі напярэдадні, калі ён спрабаваў выцягнуць з цэпкіх Суд доўжыўся 4 гадзіны і скончыўся 5-цю суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра тое, як праходзіў суд Еўрарадыё распавяла сведка гэтай падзеі Алеся Макась.
“Суд над Валерыем Шчукіным распачаўся ў 4 гадзіны дня. Прышоў суддзя, прапанаваў яму адваката. Шчукін адмовіўся ад адваката і заявіў свайго. Яму далі перапынак, каб ён знайшоў свайго адваката, і адвакат прыехаў. Але справа ў тым, што адзін яго адвакат, з якім даключана дамова, знаходзіцца ў Віцібску. А з іншым адвакатам, які жыве ў Мінску, не заключаная дамова. А паслугі яго Шчукін аплаціць не мог, бо пенсія ў яго толькі 6 ліпеня”.
Тады Шчукін запатрабаваў дзяржаўнага адваката. Якога суд яму неадкладна прапанаваў. Але гэтым Шчукін не задаволіўся.
“У яго запыталіся, ці ёсць адводы, - працягвае Алеся Макась. - На што ён адказаў, што так: “Я не давяраю гэтаму адвакату”. Быў абвешчаны перапнак дзве гадзіны, яны там раіліся і пасля прыйшлі і сказалі, што ў вас будзе гэты адвакат. Шчукін і на гэта сказаў, што адмаўляецца. Зноў быў перапынак”.
Урэшце праваабаронца быў вымушаны пагадзіцца на адваката, якога прызначыў суд. Калі ж пасяджэнне распачалося, Шчукін зрабіў чарговы адвод.
“Ён не паспеў азнаёміцца з матэрыяламі справы. Яму далі на гэта яшчэ 20 хвлініаў, але ў Шчукіна не было акуляраў. Давялося везці акуляры з РАУС, дзе засталіся рэчы падсуднага. Тады ён папрасіў зрабіць копію справы. Пасля папрасіў пранумараваць старонкі, каб была магчымасць спасылацца на іх. І зноў распачаўся суд. Пасля зноў быў перапынак, і прыехаў яго адвакат з Мінска”.
Пасля Валерыя Шчукіна асудзілі даволі хутка. Прысуд - 5 сутак па арыткуле 17.1 (дробнае хуліганства). Зараз праваабаронца адбывае пакаранне на Акрэсціна.
“Там столькі было нюансаў, - кажа Алеся Макась. - Увогуле, Шчукін заступіўся за ўнука, якога спрабавалі забраць супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Ён выцягнуў з аўтазака свайго ўнука, але яго самога забралі. Зараз адвакат спрабуе прабіцца на Акрэсціна, але яго не пускаюць”.
Фота: Антон Матолька.