Штраф за спробу вывесіць бела-чырвона-белы сцяг
Затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў Міхаіла Нарушэвіча і Змітра Пшэніка асудзілі у судзе Першамайскага раёна.
Паводле непацверджанай інфармацыі, юнакі спрабавалі вывесіць нацыянальны сцяг. Суддзя Юрый Гарбатоўскі палічыў іх вінаватымі ў арганізацыі "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства" і пакараў штрафам у 70 тысяч рублёў кожнага. Ноч Нарушэвіч і Пшэнік правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, паведамляе сайт spring96.org.
На здымку: Адна з акцый, якая адбылася ў сталіцы ў снежні 2008-га. Фота — bymedia.net