Севярынец просіцца на "хімію" ў "Хрысціянскую дзелавую ініцыятыву"
Асуджаны за Плошчу Павел Севярынец накіраваў у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС ліст. Ён просіць накіраваць яго ў канкрэтную калонію.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Хрысціянская дзелавая ініцыятыва" згадзілася забяспечыць палітвязня працай. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан".
Па словах Севярынца, калі "хімік" "прыносіць паперу, што працадаўца гатовы ўзяць яго на працу, то звычайна туды яго і адпраўляюць. Тым не менш, канчатковае рашэнне прымаюць у Дэпартаменце. У які менавіта горад ён просіцца, Севярынец не кажа.
Нагадаем, што па "справе 19 снежня" Севярынца асудзілі на 3 гады "хіміі" (абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу).