Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень сям’і

Дзень сям’і шырока адзначаецца ў краіне: ладзяць дабрачынныя вечарыны для апякунскіх сем’яў з дзецьмі, сустрэчы сужэнцаў, якія маюць вялікі досвед сямейнага жыцця, святочныя імпрэзы для дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Сацыяльная абарона сям’і, паляпшэнне яе становішча ў грамадстве, ахова мацярынства і дзяцінства з’яўляюцца адным з цэнтральных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі краіны, нагадвае БЕЛТА. У Беларусі сфармаваная заканадаўчая база па ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні дзяцей, створана сетка ўстановаў сацыяльнага абслугоўвання сам’і і дзяцей.