Савет Еўропы заступіўся за журналістаў у Беларусі
З адмысловай заявай выступіў генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, у Еўропы не можа быць шчыльных кантактаў з рэжымам, які кідае ў турму журналістаў. Ягланд мяркуе, што не варта ізаляваць Беларусь, але трэба знайсці шляхі для кантактаў з беларускім грамадствам.
На думку еўрачыноўніка, Еўропа павінна "працаваць рука ў руку" з Расіяй у беларускім пытанні.
Ягланд таксама асудзіў затрыманні ўдзельнікаў "маўклівай акцыі", якая прайшла ў Беларусі 29 чэрвеня.