Сацыял-дэмакраты і левыя падалі заяўку на Першамай у Брэсце
1 траўня, у Дзень працы, яны хочуць зладзіць дэманстрацыю, каб прыцягнуць увагу да пагаршэння матэрыяльнага стану жыхароў Брэста.
Брэсцкія арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 траўня дэманстрацыі.
"Мэта нашай акцыі — прыцягнуць увагу да пагаршэння матэрыяльнага становішча брэстаўчан у сувязі з ростам цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, камунальныя паслугі, зніжэннем рэальнага заробку, а таксама заклікаць да аб'яднання высілкаў па барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы", — паведаміла БелаПАН лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс.