Салют у Мінску прайшоў без інцыдэнтаў

Каб прайсці праз ачапленне да стэлы, утвараліся вялізныя чэргі. Кожны, хто праходзіў за кардон, трапіў пад нагляд супрацоўнікаўт міліцыі. Адразу пасля салюту на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ былі чутныя рэдкія апладысменты і некалькі воклічаў "Жыве Беларусь!". Аднак затрыманняў карэспандэнты БелаПАН не бачылі.