Салігорцы патрабуюць, каб БеСТ адкрыў доступ да сайтаў
Салігорцы Павел Батуеў і Аляксей Валабуеў выклалі ў сваіх блогах звароты да аператара мабільнай сувязі "БеСТ", вядомага пад гандлёвай маркай life:).
Блогеры незадаволеныя тым, што не могуць патрапіць на папулярныя у Беларусі незалежныя сайты "Хартыя'97" і prokopovi.ch, карыстаючыся адпаведнымі паслугамі кампаніі. Гэтыя старонкі яны могуць наведваць толькі праз proxy-серверы і ананімайзеры.
Як перадае сайт "Вясна", блогеры спасылаюцца на 34-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе права на атрыманне інфармацыі. Батуеў і Валабуеў патрабуюць тэрмінова прадставіць доступ да названых інтэрнэт-рэсурсаў.