Салігорскія ўлады забаранілі пікет "За нашага прэзідэнта"

Заяўкі на іх правядзенне падаваў напрыканцы сакавіка салігорскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла. Мерапрыемствы мусілі адбыцца 14, 15 і 16 красавіка на стадыёне “Будаўнік”.

У адмове з выканкама сцвярджаецца, што масавыя мерапрыемствы забараняюцца “ў сувязі з правядзеннем працаў па рэканструкцыі стадыёну”, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Уладзімір Шыла лічыць гэтыя прычыны незаконнымі: "Гэта проста смешна. Нам забаранілі пікет на Дзень Волі 25 сакавіка, цяпер гэтыя тры пікеты ў розныя дні пад забаронай. Прычына адна і тая ж — рэканструкцыя стадыёна. Але ж чамусьці правядзенню футбольных матчаў “Шахцёра” рэканструкцыя не замінае. Літаральна 10 красавіка адбыўся матч з “Віцебскам”. У любым выпадку нам мусілі прапанаваць іншае месца для пікетаў, а не забараняць іх".