"Сіці Хоўп" даставіла 974-ю партыю гуманітарнай дапамогі
Партыя медыкаментаў на 6,2 млн долараў прыбыла ў Мінск 26 красавіка. Гуманітарную дапамогу даставіла амерыканская дабрачынная арганізацыя "Сіці Хоўп".
Медыкаменты будуць размеркаваныя ў 17 беларускіх лякарняў. Значную частку перададуць у дзіцячы анкалагічны цэнтр у Аксакаўшчыне.
Адзін з кіраўнікоў "Сіці Хоўп" Пол Мур-малодшы паведаміў, што гэта 974-я па ліку партыя гуманітарнай дапамогі, якую арганізацыя пастаўляе ў краіны былога СССР.
Дабрачынная акцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, паведамляе "Радыё "Свабода".