“Рэвалюцыянеры” спадзяюцца запляскаць Лукашэнку
У сацыяльнай сетцы Вконтакте заблакавалі суполкі і сустрэчы, на якіх абмяркоўвалі “маўклівую акцыю” на 3 ліпеня.
Тым не менш арганізатары “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” звяртаюцца да сваіх прыхільнікаў праз іншыя каналы сувязі. Яны заклікаюць людзей прыходзіць на парад у Мінску і там максімальна блізка падабрацца да трыбуны, на якой будзе стаяць Аляксандр Лукашэнка.
Ідэя палягае ў тым, каб гучна пляскаць у ладкі, пакуль ён будзе рабіць святочную прамову і не даць беларускаму лідару нармальна прамаўляць.