"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" звярнулася ў ФСБ

Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з ініцыятараў групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Вячаслаў Дзіянаў.

Старонка групы заблакаваная з учарашняга дня. Даступнай для карыстальнікаў застаецца толькі так званая сцяна абмеркавання. Актывісты групы не сумняваюцца, што гэта праца беларускіх спецслужбаў, якія не хочуць дапусціць арганізацыі ў Беларусі акцый маўклівага пратэсту, ініцыятарам якіх з`яўляецца "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі".